У аўторак у Беларусі будзе да +25 градусаў
Леска-чорнагалоўка / t.me/wildlifebelarus/
Уначы ў аўторак, 30 траўня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя месцамі ў дзённыя гадзіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў (месцамі — 4-6 цяпла, у Мінску — ад +10 да +12), удзень — ад +19 да +25 (у сталіцы — ад +21 да +23 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.