У аўторак у Беларусі будзе да -6 градусаў
Лістапад
У аўторак, 21 лістапада, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў сіноптыкі не прагназуюць, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах месцамі будзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе 1-4 марозу. Удзень прагназуецца ад 0 да -6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.