У аўторак у Беларусі маразы пачнуць спадаць
Зіма
У аўторак, 9 студзеня, у Беларусі чакаецца павелічэнне воблачнасці, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдзе невялікі снег. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер уначы будзе паўночна-заходні слабы, удзень — заходні ўмераны, на паўночным усходзе Беларусі — месцамі парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 16-22 марозу, па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца да 24 ніжэй за нуль. А вось удзень сіноптыкі прагназуюць ад -1 па поўначы да -8 па поўдні краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.