У аварыі турыстычнага аўтобуса ў Егіпце пацярпелі двое беларусаў

У выніку аварыі турыстычнага аўтобуса ў Егіпце мінулай ноччу нязначна пацярпелі двое грамадзян Беларусі. Яны пакуль знаходзяцца ў бальніцы, дзе ім была аказаная неабходная дапамога. Беларускі консул вырашае пытанне аб іх выпісцы з лячэбнай установы і дастаўцы ў Хургаду, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, аўтобус з 50 турыстамі перавярнуўся пасля сутыкнення з іншым аўтобусам, які стаяў на абочыне і якога кіроўца не заўважыў. Паводле апошніх звестак, загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку трое расійскіх грамадзян і двое — украінскіх.

Гэта ўжо другая за апошні тыдзень аварыя з удзелам турыстаў у Егіпце. 15 лістапада на трасе Хургада — Сафага перавярнуўся мікрааўтобус, у якім знаходзіліся 16 турыстаў, у тым ліку два беларусы. Загінулі грамадзянка Расіі і грамадзянка Ўкраіны, беларусы атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі