У авіякатастрофе ў Егіпце загінулі чацвёра беларусаў

Чацвёра грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Украіны загінулі ў выніку катастрофы ўкраінскага транспартнага самалёта АН-12 у егіпецкім горадзе Луксор. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Украіны, інфармуе сайт “proUA.com”.
Самалёт выконваў рэйс з Уганды ва Ўкраіну і быў вымушаны ажыццявіць пасадку ў Луксоры для дазапраўкі. Калі ён збіраўся вылятаць – ўзгарэўся адзін з рухавікоў. Неўзабаве полымя перакінулася і на ўвесь самалёт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі