У Бабруйску адну і тую ж царкву абрабавалі двойчы з пачатку года

Царкву па вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску абрабавалі другі раз. Уначы з 6 на 7 чэрвеня невядомыя зламалі дзверы і выкралі з храма срэбраныя вырабы коштам 3,3 млн рублёў (прыблізна 1200 долараў). Распачатая крымінальная справа. Еўрарадыё паведамляла, што мінулы крадзеж адбыўся нядаўна (20 красавіка). Тады злодзеі вынеслі з царквы срэбраныя вырабы на суму каля 8 млн рублёў. 7 траўня злачынцаў затрымалі. Імі аказаліся тры бабруйскія школьнікі ва ўзросце 15-16 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі