У Бабруйску мужчына праваліўся ў каналізацыйны калодзеж (фота)

У Бабруйску мужчына праваліўся ў каналізацыйны калодзеж (фота)

У Бабруйску выратавальнікі даставалі 46-гадовага мужчыну з каналізацыйнага калодзежу, куды ён праваліўся. Здарэне адбылося сёння ўначы па вуліцы Палескай: у МНС паступіла паведамленне, што ў калодзеж упаў чалавек і не можа самастойна выбрацца.

Выратавальнікі дасталі мужчыну з калодзежу глыбінёй у 3,6 метра пры дапамозе высоўнай трохкаленнай лесвіцы і выратавальнай вяроўкі. Затым пацярпелага перадалі медыкам, якія адвезлі яго ў лякарню, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Як высветлілася, мужчына праводзіў прафілактычныя працы па апрацоўцы швоў у калодзежы бітумнай сумессю, разведзенай бензінам. Ён паспеў надыхацца парамі бензіну і атруціўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі