У Бабруйску невядомыя выпадкова спалілі нежылы дом (фота)

У Бабруйску невядомыя выпадкова спалілі нежылы дом (фота)

У суботу ўдзень у Бабруйску згарэў закінуты прыватны дом па вуліцы Кветкавай. У момант прыбыцця пажарных дом гарэў адкрытым полымем. Са словаў суседзяў, тут ніхто не жыў.

Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць, пашкодзіў сцены. Меркаваная прычына здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомых асобаў, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Закінутыя прыватныя дамы часта служаць прытулкам для бяздомных, якія і правакуюць узгаранні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі