У Бабруйску журналіста асудзілі на 15 сутак: "прапагандаваў не тыя навіны"

Раней Дзяніса Носава ўжо затрымлівалі

Раней Дзяніса Носава ўжо затрымлівалі / bobruisk.ru

Журналіста "Вечернего Бобруйска" Дзяніса Носава асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што з 2020 года дасылаў сваім сябрам спасылкі на "экстрэмісцкія рэсурсы". Калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, ён падпісаўся на "экстрэмісцкія" тг-каналы, каб "быць у курсе падзей".

Сілавікі пішуць, што затрыманне (яно адбылося тыдзень таму) праводзілі аператыўнікі з Магілёва. Яны абураныя, што журналіст "прапагандаваў не тыя навіны".

Раней Носава неаднаразова затрымлівалі, у яго праводзілі ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі