У Баранавічах Ціханоўскую і "баявых сябровак" сустрэлі хлебам-соллю

У Баранавічах Ціханоўскую і "баявых сябровак" сустрэлі хлебам-соллю

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніцамі аб'яднанага штабу Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала працягвае агітацыйнае турнэ па краіне. Сёння ў Баранавічах жанчын-палітыкаў сустрэлі хлебам-соллю. 

"Жадаем вам здароўя, поспехаў, і каб вы набралі 76%, — так вітаў Святлану і кампанію жыхар Баранавічаў Мікалай Чарнавус. — 24 пакінем ім".

ТаксамаМікалай узгадаў Яўгена Васількова з Хойнікаў — блогера-трактарыста, які быў затрыманы 1 жніўня нібыта за непадпарадкаванне міліцыі. 

"Я б хацеў, калі вы станеце прэзідэнтам, пастаўце яго старшынёй сельскага савету", — папрасіў Мікалай Чарнавус. Публіка вітала гэтыя словы ўсмешкамі і авацыяй. 

Пасля мітынгу ў Баранавічах, які, па падліках праваабарончага цэнтру "Вясна" наведала больш за 7000 чалавек, Святлана Ціханоўская з "баявымі сяброўкамі" адправіцца ў Брэст. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі