У Баранавічах на газавай запраўцы ўзарваўся аўтамабіль (фота)
У Баранавічах на аўтамабільнай газанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі на вуліцы Дамінікана на выедзе з горада ўзарваўся легкавік "Фольксваген Туран". Здарэнне адбылося раніцай 16 жніўня. Пацярпеў адзін чалавек, 47-гадоваму мужчыне (жыхару Кобрынскага раёна) адарвала ступню нагі, яго шпіталізавалі. Два пасажыра легкавога аўтамабіля (у тым ліку дзіця) падчас запраўкі выйшлі з салона, інфармуе Intex-press.
Як паведамляе сайт sputnik.by, на станцыі разбурэнняў няма, пашкоджаны аўтамабіль. Выбух адбыўся падчас запраўкі 40-літровага газавага балона. Узгарання не было. Расследаванне здарэння праводзіць Следчы камітэт.
Фота: 112.by
Фота: intex-press.by
Фота: google.com