У Баранавічах шукаюць дырэктара фірмы з веданнем кітайскай мовы за 265 рублёў
Незвычайную працоўную вакансію прапаноўваюць у Баранавічах, піша мясцовае выданне Intex-press.
Там шукаюць дырэктара фірмы "ЦРРЦ-КУЭК ЧыгунДарТэхніка" з веданнем кітайскай мовы. Месячны заробак на такой пасадзе складае... 265 рублёў (трошку больш за 130 долараў). Для параўнання: такі ж заробак у Баранавічах прапануюць грузчыку ў прадпрыемстве грамадскага харчавання "Школьнік" і кіроўцу электравазка трэцяга разраду.
Дарэчы, найвышэйшы месячны заробак, які прапаноўваюць у Баранавічах, — 807 рублёў. Такія грошы можна зарабіць на пасадзе дырэктара філіялу "Баранавічыэнергабуд" РУП "Брэстэнерга".