У Баранавічах вандалы пашкодзілі спецтэхніку і газон на стадыёне

У Баранавічах вандалы пашкодзілі спецтэхніку і газон на стадыёне

У Баранавічах вандалы пашкодзілі спецтэхніку на стадыёне "Лакаматыў" — гэта цэнтральная арэна горада. Як піша "Наш край", там ішлі працы па добраўпарадкаванні, укладваўся новы газон. Рулоны набылі ў Расіі, іх клалі на падрыхтаваны дрэнаж. На працягу тыдня ўкладка мусіла быць скончана.

Увечары 18 кастрычніка адбыўся пагром. Невядомыя разбілі шкло ў спецтэхніцы, адзін пагрузчык перакулены на бок. Сапсаваны некаторыя рулоны газону — і пакладзеныя на полі, і тыя, якія яшчэ чакалі сваёй чаргі. Агульную суму шкоды яшчэ не падлічылі, але ў гарвыканкаме яе ацэньваюць як "каласальную". Ужо пачаліся аднаўленчыя працы. Міліцыя праводзіць праверку.

Пакуль невядома, ці звязаны пагром на стадыёне з вандалізмам, які адбыўся ўвечары таго ж дня каля Вечнага агню ў Баранавічах. Двое школьнікаў спалілі пакладзеныя там вянкі. Іх затрымалі. Аднаму хлопцу 13 гадоў, іншаму 14, і яму пагражае крымінальная адказнасць. Яшчэ адзін школьнік прысутнічаў на месцы, але ў вандалізме не ўдзельнічаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі