У Баранавічах п'яны мужчына напаў на аўтамабіль грамадзяніна Польшчы
Мужчына скача на "Шкодзе" / brest.mvd.gov.by
У Баранавічах п'яны мужчына напаў на прыпаркаваны каля касцёла аўтамабіль 61-гадовага грамадзяніна Польшчы. Ён біў "Шкоду" нагамі і скакаў на ёй. Міліцыянеры затрымалі зламысніка па "гарачых слядах". Ім аказаўся 31-гадовы мясцовы жыхар, якога раней ужо судзілі за хуліганства.
Затрыманы не змог патлумачыць свой учынак. Мужчына спаслаўся на тое, што нічога не памятае з-за стану моцнага алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі за хуліганства, паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.