У Барысаве шэсць чалавек у дзвюх кватэрах насмерць атруціліся газам (відэа)

У Барысаве шэсць чалавек у дзвюх кватэрах насмерць атруціліся газам (відэа)

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта высвятляе абставіны трагедыі ў Барысаве. Там увечары 27 студзеня загінулі шэсць чалавек.

Па звестках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, газаўшчыкі выклікалі ратавальнікаў у пяціпавярховы дом па вуліцы Дняпроўскай: ім спатрэбілася дапамога ў адкрыцці дзвярэй. У гэтай кватэры стаяў пах газу. У ёй знайшлі целы пажылых мужчыны і жанчыны.

У кватэры, якая знаходзілася на паверх ніжэй, ратавальнікі выявілі целы яшчэ чатырох чалавек. У іх ліку былі два падлеткі — 10 і 17 гадоў.

Першы намеснік старшыні Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за неналежнае выкананне службовых абавязкаў службовымі асобамі МПУ "Барысаўміжрайгаз", што прывяло да гібелі шасці чалавек.

У Барысаве шэсць чалавек у дзвюх кватэрах насмерць атруціліся газам (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі