Пасля трагедыі ў Барысаве “Белтопгаз” правярае абсталяванне па ўсёй краіне

Пасля трагедыі ў Барысаве “Белтопгаз” правярае абсталяванне па ўсёй краіне

Пасля трагедыі ў Барысаве, дзе ад угарнага газу загінула шэсць чалавек, аб’яднанне “Белпаліўгаз” пачало праверку газавых воданагравальнікаў па ўсёй краіне. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Міністэрства энергетыкі. 

Усе арганізацыі газазабеспячэння, якія ўваходзяць у аб’яднанне, праводзяць абследаванне тэхнічнага стану вадагрэйнага абсталявання на газу, якое працуе ў шматкватэрных жылых дамах. 

Падчас гэтай праверкі будзе праводзіцца пазачарговы інструктаж насельніцтва па правілах карыстання газам у быту. У далейшым газавае абсталявання правераць ва ўсім астатніх жылым фондзе краіны.

28 студзеня ў Барысаве загінулі шэсць чалавек, якія атруціліся ўгарным газам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі