У баі пад Бахмутам загінуў герой Украіны "Да Вінчы"
Дзмітро Кацюбайла ("Да Вінчы") / УНІАН
7 сакавіка ў баі пад Бахмутам загінуў герой Украіны Дзмітро Кацюбайла ("Да Вінчы"), баец 67-й асобнай механізаванай брыгады, камбат. Пра гэта паведаміў у сваім відэазвароце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён назваў вайскоўца "чалавекам-сімвалам, чалавекам-адвагай".
"Ён з 2014 года абараняў нашу незалежнасць, годнасць нашага народа, — працягвае Зяленскі. — Адзін з самых маладых герояў Украіны. Адзін з тых, чыя асабістая гісторыя, характар, смеласць навекі сталі гісторыяй, характарам і адвагай Украіны".
Кацюбайла быў першым добраахвотнікам, які прыжыццёва атрымаў званне героя Украіны, адзначае УНІАН.
Бахмут застаецца самай гарачай кропкай на фронце. Украінскія вайскоўцы працягваюць трымаць абарону горада. Сярод іх ёсць і беларускія добраахвотнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.