У Беларусь для аховы ядзернай зброі прыедуць тысячы расійскіх вайскоўцаў — BYPOL

Расійскі вайсковец

Расійскі вайсковец / ria.ru

У Беларусь для аховы ядзернай зброі накіруюць тысячы расійскіх вайскоўцаў, паведамляе BYPOL са спасылкай на свае крыніцы. Сцвярджаецца, што некалькі месяцаў ішлі перамовы, у якіх удзельнічалі міністэрствы абароны, асабіста Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і іх адміністрацыі. Масква ад пачатку заявіла, што тактычную ядзерную зброю ў РБ будуць ахоўваць расійскія вайскоўцы. На перамовах жа ішла гаворка пра размяшчэнне ў Беларусі расійскай вайсковай часці з цяжкай тэхнікай. У ёй будзе налічвацца 3,5-5 тысяч вайскоўцаў.

Лукашэнка супраціўляўся гэтаму праекту, але ў выніку "здаўся", сцвярджае BYPOL. Першапачаткова для размяшчэння расійскіх вайскоўцаў разглядалася тэрыторыя Магілёўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі