У Беларусі па-ранейшаму не прызнаюць пашпарты "ДНР" і "ЛНР"
У Беларусі па-ранейшаму не прызнаюць пашпарты самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР". Патрапіць на тэрыторыю нашай краіны з такімі дакументамі немагчыма. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
Расія днямі пачала часова прызнаваць пашпарты "ДНР" і "ЛНР". Бычкоўскі кажа, што такое рашэнне не ўносіць карэктывы ў працу беларускага памежнай службы. Праз межы з краінамі ЕС і Украінай уладальнікі згаданых дакументаў у Беларусь не патрапяць, а калі заедуць з Расіі, то гэта будзе парушэннем заканадаўства. Але гэта будзе больш кампетэнцыяй МУС, паколькі беларускіх памежнікаў там няма, адзначыў Бычкоўскі.