У Беларусі 14-ы раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі 14-ы раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва. "Белнафтахим" анансуе, што з 31 траўня цэны на яго на АЗС вырастуць яшчэ на 2 капейкі.
Новыя цэны будуць наступныя:
АІ-92 – 2,28 рубля;
АІ-95 – 2,38 рубля;
АІ-98 – 2,60 рубля;
дэзельнае паліва — 2,38 рубля.
Мінулы раз кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі змяняліся 24 траўня. Таксама было падаражанне на 2 капейкі.
"Белнафтахім" чарговае падаражанне ніяк не тлумачыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.