У Беларусі 17 лістапада праходзяць выбары ў парламент
Перадвыбарны стэнд / Віктар Краўчук, Еўрарадыё
У нядзелю, 17 лістапада, у Беларусі праходзіць асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся па ўсёй краіне ў 08:00. Усяго іх 5381, 46 выбарчых участкаў адкрыты за межамі Беларусі.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, датэрмінова прагаласавала 35,77% выбаршчыкаў. Амаль 40% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях, у Віцебскай — 38,26%, Мінскай — 37,49%, Гродзенскай — 36,50%. Менш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова ў Брэсцкай вобласці (33,67%) і ў Мінску — усяго 28,56%.
Па звестках назіральнікаў з кампаніі "Права выбару", лічбы яўкі на датэрміновым галасаванні завышаныя мінімум удвая.