У Беларусі аб'явілі пра новае "экстрэмісцкае фармаванне"
![У Беларусі аб'явілі пра новае "экстрэмісцкае фармаванне"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/faces-614415_960_720.jpg.webp?itok=aaMXsz9j)
У МУС Беларусі аб'явілі пра новае "экстрэмісцкае фармаванне". Ім прызналі "групу грамадзян", "аб'яднаную тэлеграм-каналам "Буслы ляцяць" і чатам "Буслы ляцяць chat". Міліцыя піша, што стваральнікам, кіраўнікам і ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання" пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Напярэдадні "экстрэмісцкімі фармаваннямі" прызналі групы грамадзян, аб'яднаныя інтэрнэт-сайтам "Дзе.чат" і ініцыятывай "Рабочых рух".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.