У Беларусі адключылі тэлеканал з мужчынскім стрыптызам
У Беларусі адключылі тры расійскія тэлеканалы, паведамляе прэс-служба Міністэрства інфармацыі. Прычына — у іх закончыўся тэрмін дзеяння ліцэнзіі на вяшчанне ў Беларусі.
Гаворка ідзе пра тэлеканалы RUSSIAN MUSICBOX, "Мама" і тэлеканал мужчынскага стрыптызу CANDYMAN. Прадстаўнікі першых двух каналаў па новую ліцэнзію ў Мінінфарм не звярталіся. А вось тэлеканалу CANDYMAN у выдачы новай ліцэнзіі на вяшчанне адмовілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.