У Беларусі будзе “маштабна перапрацаваны” Падатковы кодэкс

У Беларусі будзе “маштабна перапрацаваны” Падатковы кодэкс

У Беларусі будзе “маштабна перапрацаваны” Падатковы кодэкс. Пра гэта ў пятніцу на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у студзені 2018 года ўрад сфармуе спецыяльную групу, якая і будзе займацца перапрацоўкай Падатковага кодэкса.

“Ён павінен быць простым і зразумелым, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Але галоўнае — здольным падтрымліваць эканамічную дзейнасць, а не прымушаць суб’екты гаспадарання шукаць шчыліны для сыходу ад фінансавых і падатковых абавязацельстваў”.

На згаданай сустрэчы Лукашэнка аб’явіў, што падпісаў дэкрэт “Аб развіцці лічбавай эканомікі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі