У Беларусі хочуць выпускаць уласныя марлевыя маскі
Пытанне арганізацыі ўласнай вытворчасці ахоўных масак разглядаецца ў Беларусі.
З такой прапановай да вытворцаў марлі, бінту і іншых перавязачных матэрыялаў звярнулася прадпрыемства "Белфармацыя", якое прадстаўляе сетку дзяржаўных аптэк, перадае БЕЛТА.
На зварот ужо адгукнуўся Баранавіцкі баваўняны камбінат, які можа тэрмінова цягам 10 дзён нашыць неабходны аб'ём павязак.
Пакуль жа гэта прадукцыя завозіцца з Эстоніі і Кітая.
У "Белфармацыі" адзначылі, што ў апошнія некалькі дзён у беларускіх аптэках, асабліва ў Мінску, назіраецца павышаны попыт на маскі. Іх раскупляюць імгненна, некаторыя людзі бяруць іх па 150-200 штук за раз. Быў выпадак, калі жадалі аплаціць па безнаяўным разліку адразу тысячу штук.