У Беларусі колькасць ВІЧ-інфікаваных перавысіла 10 тысяч
У Беларусі на 1 чэрвеня 2009 года зарэгістравана 10.047 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За 5 месяцаў 2009 года выяўлена 429 ВІЧ-інфікаваных пацыентаў. Як паведамляе БелаПАН, у Мінску зарэгістравана 1.406 выпадкаў, у Гомельскай вобласці — 5.235, Мінскай — 1.279, Магілёўскай — 533, Брэсцкай — 724, Віцебскай — 484, Гродзенскай — 386.
Большасць ВІЧ-інфікаваных (69,2%) — маладыя людзі ў веку ад 15 да 29 гадоў.
Большасць ВІЧ-інфікаваных (69,2%) — маладыя людзі ў веку ад 15 да 29 гадоў.