У Беларусі кошты растуць амаль у 10 разоў хутчэй, чым у ЕС

З пачатку года ў краінах Еўрасаюза кошты ў сярэднім выраслі ўсяго толькі на 0,8%. Беларусь па гэтым паказчыку абагнала ЕС амаль у 10 разоў, падлічыла “Комсомольская правда в Белоруссии”. Пры гэтым сёлетняя інфляцыя пакуль што ўтрымліваецца ў межах прагнозу: 7,5% са студзеня па жнівень. Больш за ўсё падвышэнне коштаў адчувальнае, калі заходзіш у харчовую краму. Беларусы па-ранейшаму выдаткоўваюць на ежу пераважную частку сваіх прыбыткаў. У нас з пачатку года прадукты харчавання падаражэлі амаль на 4%, а у еўрапейцаў — патаннелі амаль на 1,5%.

Праўда, кошты на гародніну ў нас з пачатку года знізіліся на 31%, а ў ЕС — усяго на 7,5%. У гэтым Беларусі дапамог свежы ўраджай. Але па астатніх прадуктах ніякага паніжэння коштаў увогуле не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі