У Беларусі ліквідавалі аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва"
У Беларусі ліквідавалі рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва". 7 верасня такое рашэнне па іску Мінюста агучыў Вярхоўны суд. Пра гэта ў Facebook паведаміў лідар аб'яднання Анатоль Шумчанка.
Пра тое, што Міністэрства юстыцыі падало іск аб ліквідацыі "Перспектывы", стала вядома ў жніўні. А ў ліпені 2021-га з ініцыятывы Следчага камітэта быў арыштаваны разліковы рахунак грамадскага аб'яднання. Пазней у Шумчанкі прайшоў ператрус. Мужчыну правяралі на прадмет датычнасці да крымінальнай справы, якую вядзе СК.
“Перспектыва” — грамадская арганізацыя, якая займалася абаронай правоў беларускіх прадпрымальнікаў. Яна існавала з пачатку 2000-х гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.