У Беларусі могуць адмяніць забарону на выезд наземным транспартам
У Беларусі могуць адмяніць забарону на выезд наземным транспартам. Мінздароўя нібыта ўжо падрыхтавала адпаведныя змены ў пастанову № 705 ад 7 снежня 2020-га, якая абмяжоўвае ўезд і выезд з нашай краіны. Іх павінен зацвердзіць урад, паведамляе officelife.media са спасылкай на "інфармаваную крыніцу ў дзяржорганах".
Грамадзяне Беларусі не могуць выехаць з краіны праз наземныя пункты пропуску з 21 снежня 2020 года. Урад патлумачыў часовую забарону на выезд намерам прадухіліць распаўсюджванне COVID-19. Але беларусы адразу пачалі шукаць палітычныя прычыны.
Згаданая крыніца паведаміла, што "з высокай ступенню верагоднасці" да ліпеня 2021-га Беларусь адменіць патрабаванне аб 10-дзённай самаізаляцыі замежнікаў па іх прыбыцці ў нашу краіну. Адзіная ўмова — чалавек мусіць быць вакцынаваны ад каранавіруса любой вакцынай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.