У Беларусі могуць ліквідаваць Аб'яднаную грамадзянскую партыю
Міністэрства юстыцыі вынесла афіцыйнае папярэджанне адной з найбуйнейшых беларускіх апазіцыйных структур.
Як мяркуюць партыйцы, папярэджанне звязана з дзейнасцю АГП падчас сёлетняй мясцовай выбарчай кампаніі (на пікетах кандыдатаў партыя патрабавала дэмакратычных выбараў і вызвалення палітзняволеных). Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя. У АГП не выключаюць, што ўлады могуць ліквідаваць партыю.
У аўторак, 8 красавіка, а 12-й гадзіне лідар АГП Анатоль Лябедзька правядзе ў цэнтральным офісе партыі прэс-канферэнцыю. Яе тэма наступная: "Спецаперацыя супраць Аб'яднанай грамадзянскай партыі працягваецца. Мінюст пагражае АГП ліквідацыяй".
На здымку: Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Леў Марголін. Фота — bymedia.net