У Беларусі могуць павысіць цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку

Урад Беларусі абмяркоўвае магчымасць павышэння цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, — паведаміла агенцтву Прайм‑ТАСС крыніца ў беларускіх органах кіравання. "Матывацыя неабходнасці павышэння цэнаў на паліва адна — стратнасць ягонай рэалізацыі. Ва ўмовах змененай кан’юнктуры на нафтавым сусветным рынку кампенсаваць гэтую стратнасць коштам экспарту нафтапрадуктаў не ўдаецца", — паведаміў чыноўнік.

Паводле крыніцы, цяпер абмяркоўваецца павелічэнне цэнаў на нафтапрадукты на 10%. Супраць гэтага кроку выступаюць аграрыі і транспартнікі. Пытанне нядаўна абмяркоўвалася ва ўрадзе.

"Кансэнсус галіновым міністэрствам знайсці не ўдалося, таму пытанне будзе вынесена на разгляд прэзідыуму Саўміна", — цытуе словы чыноўніка Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі