У Беларусі пачалі ствараць Паўднёвае аператыўнае камандаванне

У Беларусі пачалі ствараць Паўднёвае аператыўнае камандаванне

У Беларусі пачалі ствараць Паўднёвае аператыўнае камандаванне. Пра гэта ў чацвер на нарадзе ў Мінабароны заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, міністр абароны Віктар Хрэнін прапаноўваў гэта зрабіць яшчэ летась.

"На жаль, адкрыўся новы кірунак, як у нас прынята казаць, новы фронт, і мы не можам не надаваць гэтаму ўвагі, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — ...Час так дынамічна і хутка падштурхнуў нас да таго, што нам неадкладна трэба ствараць гэты аператыўны кірунак. Разам з заходнім, паўночна-заходнім будзе і паўднёвае крыло".

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб праз ратацыю ў прыкрыцці паўднёвай мяжы прайшло як мага больш вайскоўцаў. На нарадзе было прынята рашэнне, што асноўным накірункам развіцця беларускага войска стануць сілы спецыяльных аперацый.

Лукашэнка лічыць, што Беларусь "цалкам здольная супрацьстаяць самым буйным дзяржавам". "Гарачая вайна — гэта тое, што мы ўмеем рабіць і будзем рабіць, калі не дай бог прыйдзецца", — гразіў ён.

У Беларусі пачалі ствараць Паўднёвае аператыўнае камандаванне
Нарада ў Мінабароны, 26 траўня 2022-га / president.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі