У Беларусі пачалі выпуск драўляных ровараў

У Беларусі пачалі выпуск драўляных ровараў

У Беларусі асвоілі выраб ровараў, рама ў якіх зробленая з дрэва — бярозы або ясеню. Выпускам іх занялася кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці драўляных дзвярэй. Усе ровары вырабляюцца ўручную.

Вага такога драўлянага вырабу складае 21 кілаграм. Ровар з бярозы будзе каштаваць 1890 рублёў, а з ясеню — 2290 рублёў. Гарантыя на тавар — пяць гадоў.

Вытворцы спасылаюцца на гістарычныя прыклады драўляных ровараў у Беларусі. Такія вырабы вядомыя ў першай палове ХХ стагоддзя. У прыватнасці, ровар 1933 года захоўваецца ў пінскім Музеі беларускага Палесся. 

У Беларусі пачалі выпуск драўляных ровараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі