У Беларусі паказалі, як працуе рота інфармацыйных тэхналогій (фота, відэа)

У Беларусі паказалі, як працуе рота інфармацыйных тэхналогій (фота, відэа)

У Вайсковай акадэміі Беларусі адбылося адкрыццё камп'ютарнай аўдыторыі новага падраздзялення — роты інфармацыйных тэхналогій. Прысутнічалі міністр абароны Андрэй Раўкоў, начальнік Генштабу Алег Белаконеў, дырэктар адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

Пра стварэнне ў нашай краіне спецроты па інфармацыйнай бяспецы Раўкоў аб'явіў у лютым 2018-га. Ён тады падкрэсліваў, што падраздзяленні, якія адказваюць за забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, ва Узброеных сілах існавалі і раней. Але стаіць задача далейшага іх развіцця, павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі Узброеных Сіл.

Як інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны, для IT-роты створаная сучасная інфраструктура. Байцы будуць займацца найперш праграмаваннем, удзельнічаць у праектах Вайсковай акадэміі, звязаных з мадэляваннем вайсковых дзеянняў, з навігацыйным забеспячэннем, распрацоўкай аўтаматызаваных сістэмаў кіравання і радыёлакацыі.

У роту набіралі вайскоўцаў па конкурсе. Ён складаў больш за восем чалавек на месца. Адабралі 40 чалавек з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй па IT-спецыяльнасці, а таксама тых, хто выказаў найбольшую зацікаўленасць у такой службе. Байцы прайшлі курс пачатковай вайсковай падрыхтоўкі, прынялі прысягу. Пасля заканчэння агульнавайсковай падрыхтоўкі яны пачнуць займацца сваёй непасрэднай дзейнасцю ў камп'ютарнай аўдыторыі.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 27.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі