У Беларусі пахаладанне: уначы ў Віцебскай вобласці будзе да -19
![Маразы ў студзені / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/soap-bubble-1975571_1280.jpg.webp?itok=BT3BBqcF)
Маразы ў студзені / pixabay.com
У Беларусь прыходзіць пахаладанне. На працягу сутак тэмпература паветра будзе ад -2 градусаў на Брэстчыне да -16 на поўначы (у Мінску — 10-12 марозу), а ўначы месцамі ў Віцебскай вобласці — да -19. Сіноптыкі папярэджваюць, што амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў сталіцы) на дарогах чакаецца галалёдзіца.
У дзённыя гадзіны без ападкаў, а ў начныя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі — снег, а на поўдні — дождж, пераходзячы ў мокры снег.
![У Беларусі пахаладанне: уначы ў Віцебскай вобласці будзе да -19](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/34ZjycoMeHM.jpg.webp?itok=qtyG8Gb8)
vk.com/belgidromet
![У Беларусі пахаладанне: уначы ў Віцебскай вобласці будзе да -19](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mSr5SEMYQI0.jpg.webp?itok=3GYSf9Ta)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.