У Беларусі павялічылі парог бязмытнага ўвозу тавараў у міжнародных пасылках

У Беларусі павялічылі парог бязмытнага ўвозу тавараў у міжнародных пасылках

У Беларусі павялічылі парог бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных пасылках. Месячная норма вырасла з 22 да 200 еўра і з 10 да 31 кг. Гэтыя змены прадугледжаныя ўказам № 490 "Аб мытным рэгуляванні", інфармуе БЕЛТА. Аднак разавая норма для адной пасылкі складае 22 еўра і 10 кілаграмаў.

Дагэтуль у нашай краіне норма на аднаго чалавека не залежыла ад колькасці пакупак за мяжой. За перавышэнне трэба было плаціць 30% ад гэтай "лішняй" сумы і плаціць мытны збор 5 еўра за кожную пасылку. У 2017-м беларусы атрымалі каля 11 мільёнаў пасылак з-за мяжы. Норму перавысілі толькі каля 1% з іх.

Ліміты на пасылкі з-за мяжы былі ўведзены ў нашай краіне ў красавіку 2016 года. Такім чынам улады вырашылі спыніць значнае павелічэнне аб’ёмаў увозу тавараў у камерцыйных маштабах на адрас фізічных асоб, якія мытныя плацяжы не плацілі.

Указ дае права крамам Duty Free прадаваць тавары ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пры ўездзе ў Беларусь і ў самалётах беларускіх авіякампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі