У Беларусі павысілі тарыфную стаўку першага разраду — да 31 рубля
Ад 1 студзеня 2017 года ў Беларусі павысілася тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі. Цяпер яна складае 31 рубель, Паводле інфармацыі БЕЛТА, павышэнне прадугледжанае пастановай Саўміна ад 30 снежня 2016 года №1115.
У сувязі з гэтым штомесячныя дыферэнцыяваныя даплаты работнікам 1-14-га разрадаў у бюджэтных арганізацыях прызначаныя ў 8,6-5,7 руб.
Апошні раз тарыфная стаўка першага разраду ў нашай краіне павышалася ў красавіку 2016 года. Тады яна склала 29,80 рубля. Такім чынам, новае павышэнне склала 1,20 рубля.