У Беларусі праіндэксуюць мінімальныя заробкі за чэрвень

У Беларусі праіндэксуюць мінімальныя заробкі за чэрвень

Памер месячнага мінімальнага заробку за чэрвень бягучага года праіндэксуецца на 5,4%. Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Індэксацыю мінімальных заробкаў правядуць з-за таго, што індэкс спажывецкіх цэнаў са студзеня па чэрвень перавысіў пяціпрацэнтную мяжу. Такім чынам, з улікам індэксацыі памер мінімальнага заробку сёлета ў чэрвені будзе складаць 239 рублёў 18 капеек.

Таксама праіндэксуюць дапамогу па беспрацоўі, стыпендыі па перападрыхтоцы і павышэнні кваліфікацыі. Іншыя заробкі і стыпендыі не будуць індэксавацца. Прычына ў тым, што мяжа ў 5% пасля апошняй індэксацыі не перавышаная (яна праводзілася ў красавіку), паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі