У Беларусі прайшоў чэмпіянат па хуткасным паяданні згушчонкі "Глыбоцкая глотка"

Пераможца дапівае трэцюю банку, у яго яшчэ 15 секунд!
Пераможца дапівае трэцюю банку, у яго яшчэ 15 секунд!

У нядзелю, 31 сакавіка ў Беларусі прайшоў першы чэмпіянат па хуткасным паяданні згушчанага малака. Месцам яго правядзення стала Глыбокае, дзе працуе адзін з двух беларускіх заводаў па вытворчасці згушчонкі. Чэмпіянат назвалі "Глыбоцкая глотка".

Па ўмовах турніру, за хвіліну трэба было выпіць як мага больш згушчонкі. Для ўдзельнікаў была нарыхтаваная цэлая тона кансерваў. Аднак чэмпіянат выклікаў не такі вялікі наплыў публікі, як чакалася, і палова "расходнага матэрыялу" засталася нявыкарыстанай.

Паміж слоічкамі дапускаліся кароткія (да 5 секунд) перапынкі, падчас якіх згушчонку можна было запіць вадой ці закусіць батонам.

— Пасля першай ня закусваю! — дзелавіта кажа адзін з удзельнікаў чэмпіянату, беручыся за другую банку.

Пераможца — мінчанін Раман Малаковіч — за хвіліну здолеў праглынуць чатыры банкі згушчанага малака. Пазней ён прызнаўся, што больш любіць рагачоўскую згушчонку. А на чэмпіянат у Глыбокае прыехаў, каб асабіста знішчыць як мага больш прадукцыі канкуруючага завода.

В Беларуси прошёл чемпионат по скоростному поеданию сгущёнки “Глубокская глотка”
Падчас цырымоніі ўзнагароджання нечакана пайшоў дождж...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі