У Беларусі пройдзе свой Oktoberfest з "Трубяцкім" і "Крамай"
З 25 верасня ў загарадным комплексе “Камарова” пачынаецца дзвіжуха: штодня там будуць працаваць зоны актыўнасці, праводзіцца конкурсы і спартовыя мерапрыемствы. Таксама гасцей чакаюць далікатэсы і прысмакі. І ўсё гэта ў межах беларускага аналага знакамітага Oktoberfest.
Па пятніцах і суботах у “Камарова” будуць ладзіцца канцэрты. Адкрыюць фэст гурты Trubetskoy, N.R.M. і Pawa. 26 верасня ў межах рок-дня будуць граць Neuro Dubel, The UNB і Leibonik. 2 кастрычніка публіка пачуе блюз і блюз-рок ад Bluesville Station, праекта “П’яныя госці” і гурта “Крама”. 3 кастрычніка на фолк-дні чакаюцца сэты ад гуртоў “Рокаш”, “Папараць” і “Палац”, а закрые беларускі Oktoberfest панк-дзень 10 кастрычніка, на якім сыграюць “Тлушч”, Pomidor/off і Dzieciuki. Весці ўсе канцэрты будзе шоумэн Усевалад Сцебурака.
Квіткі можна набыць праз Kvitki.by: на адзін канцэрт кошт складзе 200 000 руб. Даступныя таксама абанементы: на два канцэрты – 300 000 руб., на тры канцэрты – 400 000 руб., на чатыры канцэрты – 500 000 руб., на пяць канцэртаў – 600 000 руб.
Інфалінія: +375 29 676-81-95. Браніраванне столікаў на канцэрт – +375 44 538-89-88. Па пытаннях супрацоўніцтва – +375 29 690-89-79.
Фота: www.oktoberfest-munich.ru