У Беларусі распрацуюць праграму па правядзенні структурных рэформаў

Праграму па правядзенні структурных рэформаў распрацуюць у Беларусі. Пра гэта 26 лістапада заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

"Мы актыўна абмяркоўваем гэтыя пытанні з Міжнародным валютным фондам і Сусветным банкам, каб выпрацаваць агульную канцэпцыю, а магчыма, і арганізаваць сумесную праграму па структурных рэформах у Беларусі", — цытуе словы Ермаловіча БЕЛТА.

Намеснік міністра фінансаў паведаміў, што ўрад ужо падрыхтаваў папярэдні план структурных рэформаў, які можа стаць асновай для такой праграмы. Максім Ермаловіч назваў галоўныя пазіцыі плана: далейшая лібералізацыя эканомікі, рынкаў капіталу, працы, цэнаўтварэння, стымуляванне развіцця прыватнага бізнэсу.

Ермаловіч дадаў, што ў эканоміцы нашай краіны наспеў шэраг пытанняў, якія патрабуюць рашэння. "Вы бачыце, што адбываецца з нацыянальнымі валютамі Расіі, Украіны, Казахстана. Эканоміка Беларусі патрабуе ад дзяржавы прыняцця рашэнняў, якія дазваляюць айчынным прадпрыемствам знайсці найменшыя страты", лічыць намеснік міністра.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі