У Беларусі скончыўся тэрмін рэалізацыі астаткаў тавараў ІП

У Беларусі скончыўся тэрмін рэалізацыі астаткаў тавараў ІП

1 студзеня 2016 года ў Беларусі скончыўся тэрмін рэалізацыі астаткаў тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Згодна з указам № 222, цяпер ІП могуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляецца большасць беларускіх гандляроў, адмаўляюцца выдаваць такія дакументы, або даюць фіктыўныя даведкі. Гэта робіцца падставай для штрафаў і канфіскацыяў. Прадпрымальнікі неаднаразова звярталіся да ўладаў з заклікам адмяніць гэты ўказ, але рэакцыі з боку ўладаў не было.

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка нядаўна накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку. Ад імя індывідуальных прадпрымальнікаў ён просіць увесці з 1 студзеня 2016 года мараторый на ўказы №222 і №48. Шумчанка таксама прапанаваў стварыць працоўную групу з індывідуальных прадпрымальнікаў пры Адміністрацыі прэзідэнта. Гэтая група занялася б выпрацоўкай аптымальнага рашэння па рэгуляванні дзейнасці ІП з улікам цяперашняй сітуацыі.

А пакуль з розных рэгіёнаў краіны прыходзіць інфармацыя, што беларускія ІП масава адмаўляюцца ад гандлю на рынках. Тое, што не ўдалося прадаць, прадпрымальнікам давядзецца выкарыстоўваць у асабістых мэтах.

Як склаўся лёс іпэшнікаў, якія абмяркоўвалі свае праблемы з Лукашэнкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі