У Беларусі створаць адзіную сістэму адраснай сацыяльнай дапамогі
Адзіную сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі плануецца стварыць у Беларусі. Мяркуецца, што гэта дазволіць павысіць эфектыўнасць сістэмы дзяржпадтрымкі насельніцтва, спросціць працэдуры і забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Як адзначае БЕЛТА, пры падрыхтоўцы адпаведнага ўказа былі ўлічаныя прапановы Сусветнага банку па пашырэнні праграмаў адраснай дапамогі. Прапанавана аб'яднаць адрасную дапамогу і безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.
Адзначым, што ў першым паўгоддзі бягучага года дзяржаўная сацыяльная дапамога прызначана каля 108 тысячам чалавек на агульную суму 20,3 млрд рублёў.
Адзначым, што ў першым паўгоддзі бягучага года дзяржаўная сацыяльная дапамога прызначана каля 108 тысячам чалавек на агульную суму 20,3 млрд рублёў.