У Беларусі таемна ўсталявалі помнік героям паўстання 1863 года (фота)
Яго месцазнаходжанне дагэтуль не разгалошваецца.
Паведамляецца, што ён усталяваны дзесьці ў Заходняй Беларусі, праўдападобна, на Гродзеншчыне. Стварэнне і ўсталяванне помніка паўстанцам рабіліся ў вялікай таямніцы. Помнік з'явіўся яшчэ восенню, але першыя фотаздымкі з'явіліся толькі цяпер.
Як адзначае сайт "Беларускі партызан", праект атрымаўся вельмі дарагі. Гэта першы ў Беларусі вайсковы помнік героям паўстання 1863 года. Да афіцыйнага адкрыцця месцазнаходжання манумента трымаецца ў таямніцы, каб ва ўладаў было менш магчымасцяў яго знішчыць.
Фота — belaruspartisan.org