У Беларусі з 1 сакавіка даражэюць цыгарэты

У Беларусі з 1 сакавіка даражэюць цыгарэты

У Беларусі з 1 сакавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў, перадае БЕЛТА.

Падаражэе прадукцыя ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Некаторыя віды цыгарэтаў Pall Mall стануць даражэйшымі на 5-10 капеек. Ад 1 да 10 капеек вырастуць кошты на цыгарэты маркі Rothmans, а цыгарэты маркі Kent падаражэюць на 5 капеек. Цыгарэты Vogue La Cigarette Bleue, Vogue La Cigarette Lilas і Vogue La Cigarette Menthe будуць каштаваць 3,25 рубля.

Не памяняюцца кошты на цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест".

А вось за некаторыя віды цыгарэтаў, якія ў Беларусь увозіць "Беларусьгандаль", давядзецца заплаціць больш. На 5 капеек даражэйшымі стануць некаторыя маркі цыгарэтаў Kent і L&M, на 10 капеек — некаторыя маркі цыгарэтаў Davidoff, Parliament і Marlboro. Кошты на цыгарэты Rothmans вырастуць ад 1 да 5 капеек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі