У Беларусі з пачатку года выяўлена больш за 330 нелегальных таксістаў

Сёлета ў выніку праведзеных мерапрыемстваў супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі выявілі больш за 330 фактаў нелегальных прыватных пасажыраперавозак. Як паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных спраў Кацярына Самусенкава-Шэлегава, у выніку да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута каля 100 фізічных асобаў.

Накладзены арышт на 37 транспартных сродкаў, з якіх больш за 20 перададзена ў прыбытак дзяржавы. У дачыненні да больш чым 230 "прыватнікаў", упершыню абвінавачаных у гэтай дзейнасці, супрацоўнікі падатковай інспекцыі вынеслі афіцыйныя папярэджанні, а іх дадзеныя занесеныя ў адпаведную электронную базу, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі