У Беларусі забаранілі прадаваць дзве расійскія “незамярзайкі”

У Беларусі забаранілі прадаваць дзве расійскія “незамярзайкі”

Дзяржстандарт забараніў гандляваць у Беларусі дзвюма расійскімі “незамярзайкамі”. Вадкасці для мыцця аўтамабільнага шкла Polar Express і Cascade свабодна можна набыць у Расіі, але беларускія спецыялісты сцвярджаюць, што яны змяшчаюць у 109 і ў 116 разоў больш метылавага спірту, чым можна. Да таго ж расійскія вытворцы напісалі, што “незамярзайкі” працуюць пры тэмпературы да мінус 30 градусаў, але на практыцы яны замярзаюць пры -11,8 ºС і пры -19,8 ºС адпаведна.

Ці сапраўды забароненыя “незамярзайкі” нельга купіць у Беларусі? Пагугліўшы іх назвы,  высвятляем, што некаторыя беларускія крамы па-ранейшаму прапануюць іх набыць!

Напрыклад, знаходзім бутэльку Polar Express на сайце прадпрыемства “Белрэахім”. Але там адказваюць, што раней гэты тавар быў у продажы, а цяпер менавіта гэтай “незамярзайкі” няма.

У адной з гомельскіх крамаў Еўрарадыё адказваюць, што расійскія “незамярзайкі” сапраўды былі ў продажы.

“Мы заказвалі [Polar Express. — Еўрарадыё] з Мінска. Але ўсё адправілі назад, — адказваюць там. — Прыйшло распараджэнне, што тавар не прайшоў сертыфікацыю ў дзяржкантролі. На ўпакоўцы была заяўлена тэмпература мінус 30, а вада замерзла пры мінус 5”.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што забароненыя “незамярзайкі” яшчэ можна знайсці ў інтэрнэт-крамах, рэальна імі не гандлююць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі