У Беларусі затрымалі бацьку "каліноўца"
Ян Мельнікаў / "Белсат"
У Беларусі сілавікі працягваюць затрымліваць сваякоў "каліноўцаў".
Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць, што затрымалі бацьку добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага Яна Мельнікава — Віктара. Мужчыну затрымалі на працы, дома ў яго правялі ператрус.
Невядомыя ні прычына затрымання, ні што яму інкрымінуюць.
З лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзняволеная Вікторыя Навіцкая. Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК (групавыя дезянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.