У Беларусі здымаюць працяг савецкага тэлесерыяла "Дзяржаўная мяжа" (відэа)
Дзеянне новых эпізодаў адбываецца ў 1992 годзе на мяжы з Літвой і прысвечана станаўленню беларускай памежнай службы.
Тэлеканал АНТ распавядае, што герой фільма — маёр-афганец, які вяртаецца на радзіму, у Беларусь, і аказаўся запатрабаваны памежнай службай. Яго ролю выканаў вядомы расійскі акцёр Андрэй Фралоў.
Цяпер здымкі праходзяць у Воранаўскім раёне. Працяг "Дзяржаўнай мяжы" пакажуць вясной 2014 года.
Нагадаем, папулярны гісторыка-прыгодніцкі тэлесерыял "Дзяржаўная мяжа" быў зняты "Беларусьфільмам" у 1980-1988 гадах. Яго дзеянне адбывалася на працягу ўсяго часу існавання савецкай дзяржавы на ўсіх прасторах СССР, у тым ліку і ў Беларусі. Былі знятыя 8 фільмаў.