У Беларусі знайшлі дакумент пра сваякоў Дональда Трампа
У Беларусі знайшлі дакумент пра сваякоў Дональда Трампа, абранага прэзідэнта ЗША. Пра гэта ўвечары 24 лістапада ў праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ распавёў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка. Паводле яго слоў, продкі зяця Трампа Джарэда Кушнера, яўрэі, жылі ў Навагрудку. Дзякуючы знойдзенаму дакументу, род Кушнераў удалося прасачыць да пачатку XIX стагоддзя. Гэта былі рамеснікі — краўцы.
Дзед Кушнера спецыялізаваўся на вырабе галаўных убораў. Падчас нямецкай акупацыі ён быў у партызанскім атрадзе Бельскага. Па словах Адамушкі, беларускія архівісты знайшлі дакумент, у якім адзначаецца, што Зайдэль Кушнер 1 траўня 1943 года атрымаў падзяку ад камандзіра атрада. Пасля вайны ён трапіў на Захад.